Ніва № 40 (2838), 3 кастрычніка 2010 г.

З роднай песняй

Гутарка са Сцяпанам КОПАМ, музычным дзеячам і збіральнікам народнай спадчыны.

Нарадзіўся Сцяпан Копа...

— 2 кастрычніка 1945 года ў Малінніках Арлянскай гміны Падбеленскага прыхода...

у сялянскай сям’і. Мнагадзетнай?..

— Трое нас было — яшчэ сёстры: старэйшая Аня і малодшая Вера.

Калі пачала Вас захапляць музыка?

— Спяваў я з дзяцінства. Ужо ў першым класе стаў я салістам — так назваў мяне загадчык малінніцкай школы Юзаф Монсюль. Настаўніца Надзея Валасовіч, родам з Кашалёў, якая навучала спевам, заўважыла маю радасць спявання, маю сцэнічную смеласць. Асабліва падабалася песня са словамі „Гарні-гарні бульбу з печы, у торбачку і на плечы. Гарні-гарні ды нясі, толькі болей не прасі”.

Гэта вакальны бок музыкі. А як пачалася прыгода з інструментамі?

— У мяне зацікаўленне музыкай з дзяцінства, бо і мама прыгожа спявала, і тата меў цудоўны тэнар. І ў нашай вёсцы ад вякоў-правякоў спявалі, у сваіх групах, на лавачках. Збіраліся не толькі ў святочныя дні, аде і ў працоўныя, калі вярталіся ад жніва ці іншых палявых работ, пасля цяжкай працы; я ж таксама яшчэ сярпом жаў. Але людзі радаваліся і ўзаемна неслі сабе радасць. А ў кампаніі, як я заўважаў у старэйшых людзей, былі такія здольныя вакалісты, якія спявалі на некалькі галасоў — умомант ладзілі многагалоссе. Усё, што было звязана з музыкай, з песнямі, цікавіла мяне, я прыглядаўся і прыслухоўваўся. А калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF