Ніва № 40 (2838), 3 кастрычніка 2010 г.

Пра Арла і Коршуна

Сяргей ЧЫГРЫН

Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння двух беларускіх паэтаў, якія былі родам з Беласточчыны — М. Арла (Сцяпана Пятэльскага) і Коршуна (Янука Дарашкевіча). Жыццём і творчасцю іх некалі займаўся кандыдат філалагічных навук, вядомы беларускі літаратуразнавец Янка Саламевіч. Ён нават у 1991 годзе сабраў спадчыну М. Арла і выдаў асобнай кніжачкай пад назвай „Лірнік”. А вось паэтычную спадчыну Янука Дарашкевіча пакуль выдаць не ўдалося. Пра Арла і Коршуна я вырашыў сёння пагутарыць з Янкам Саламевічам.

— Спадар Янка, чаму Вы пакрыўдзілі сябрука Сцяпана Пятэльскага Янука Дарашкевіча і не выдалі яго паэтычную спадчыну, так як зрабілі з Пятэльскім (М. Арлом)?

— Гэта я табе, Сяргей, прапаную зрабіць. Тым больш, што ты ўжо сёе-тое з яго паэтычных твораў сабраў, шмат надрукаваў добрых згадак пра Янука Дарашкевіча. Ведаю, што ў бліжэйшы час ты будзеш яшчэ працаваць у бібліятэцы Акадэміі навук Літвы. А там у фондзе ¹ 21 захоўваецца яго рукапіс зборніка „Абразкі”. Таму што „Абразкі” я там бачыў, але не змог у свой час іх перапісаць.

— Можа так і назваць зборнік Янука Дарашкевіча: „Абразкі”?

— Гэту назву выкарыстоўваць нельга, бо такую назву меў адзін са зборнікаў лірычных імпрэсій Змітрака Бядулі, які выходзіў з друку ў 1913 годзе ў Пецярбургу. Назву яму тады падказаў Янка Купала. Ды да зборніка вершаў такі назоў не падыходзіць. Ён больш падыходзіць да кнігі прозы.

— Усё ж у М. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF