Ніва № 40 (2838), 3 кастрычніка 2010 г.

ЗБУЧ 2010

Аляксей МАРОЗ

Няма сумненняў, што за Збучом, Чыжамі, Курашавам, Каменем, Койламі і некаторымі іншымі вёскамі Чыжоўскай гміны стаіць славутае мінулае, маючы на ўвазе як гістарычныя падзеі, так і звычайнае жыццё ў даўніх часах. Пра гэта сведчаць хаця б курганы і могільнікі, раскінутыя па гміне, а і самыя гэтыя сёлы належаць да найстарэйшых у наваколлі. Каб пазнаёміць мясцовае насельніцтва са славутай гісторыяй, трэба было выйсці да яго з нестандартнымі і цікавымі прапановамі. Арганізаванне археалагічнага фэсту на старажытным гарадзішчы побач Збуча было ўдалай задумай, бо такога мерапрыемства з песнямі і танцамі нельга было б наладзіць побач курганоў ці могільнікаў, раскінутых па Чыжоўскай гміне. З гісторыяй гэтых месц трэба знаёміць мясцовых і прыезджых людзей, але ў іншы спосаб, у спакоі і з роздумам аб жыцці ў мінулым. Нават наладжана ўжо сцяжынка археалагічнай адукацыі, што выходзіць з пад Збуча і ідзе праз Койлы, Курашава і даходзіць у Камень, бо побач гэтых сёл знаходзяцца даўнія могільнікі і курганы. Гмінная ўправа ў Чыжах прапануе, каб паставіць абарончы драўляны плот на частцы насыпу збуцкага гарадзішча, а ўсярэдзіне збудаваць драўляную забудову на лад з далёкага мінулага, але покі не ўдалося раздабыць сродкаў на рэканструкцыю даўняга гарадзішча.

— Не ведаю, ці ў гэтым годзе ўвогуле будзем ладзіць археалагічны фэст побач Збуча. Яшчэ невядома, якія датацыі атрымаем на арганізаванне гэтага мерапрыемства. Сёлета рэалізаваліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF