Ніва № 40 (2838), 3 кастрычніка 2010 г.

Ужо пяць гадоў маем свой закон

Ілона КАРПЮК

— Гэта, здаецца, адзіны такі закон, якога за пяць гадоў з часу ўступлення ў сілу не папраўлялі, — цешыліся ўдзельнікі канферэнцыі ў Любліне. — Што важна, уведзены ён з амаль усімі неабходнымі выканаўчымі актамі — гэта рэдкасць.

Радасць гэтая, усё ж, здаецца, была больш прымеркаваная да нагоды, а не да сапраўднай сітуацыі, якая кранае меншасці ў Польшчы. Калі задумацца і паспрабаваць падвесці вынікі функцыянавання закону аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове, акажацца, што ёсць там пункты, якія турбуюць, часам нават ускладняюць жыццё меншасцей, а як добра ведаем — ідэалы не існуюць, тым больш у палітыцы. Таму факт прыняцця такога закону ды папярэджваючыя гэты момант шматгадовыя пошукі „залатой сярэдзіны” можам палічыць за поспех. Не адзін удзельнік канферэнцыі падкрэсліваў, што закон гэта доказ жыццяздольнасці і кансенсусу ў польскай палітыцы, а некаторыя дэпутаты дадавалі:

— Быў час, калі нам трэба было пераконваць знакамітую большасць дэпутатаў, што такі закон не пагражае дэстабілізацыяй польскіх межаў.

Ні Сілезія, ні Падляшша, ні іншы рэгіён Польшчы за пяць гадоў не імкнуўся адлучыцца ад польскай дзяржавы, а меншасці, якія сеялі такі страх сярод польскай большасці, зараз лёгка даюцца кантраляваць і ў вялікай ступені залежныя ад законных рэгуляцый. З боку дзяржавы гэта ўжо можа быць сітуацыя амаль ідэальная, але вядома — меншасці непакорныя, што знайшло сваё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF