Ніва № 40 (2838), 3 кастрычніка 2010 г.

Як я расчараваўся

Юрка БУЙНЮК

Ад часу, калі я закончыў беларускую філалогію ва ўніверсітэце ў Беластоку, раздумваю, ці вышэйшая гуманітарная адукацыя мае сэнс у сучаснай рэчаіснасці. Мяркую, што мой час вучобы ва ўніверсітэце — страчаны час. Будучы студэнтам амаль нічога я новага не адкрыў і не даведаўся. Калі я ішоў на беларускую філалогію, выкладчыкі беластоцкага ўніверсітэта зманьвалі мяне і ўсіх, хто паступаў на беларускую філалогію. Асабліва мне, як маладому, наіўнаму паэту прафесары абяцалі залатыя горы. Пасля вучобы я прабудзіўся са студэнцкай эйфарыі „з рукой у гаршку”. Жыццё здавалася мне простым і пустым як абяцанкі маіх прафесараў наконт працы. З працай пасля беларускай філалогіі з’явілася моцная праблема. Налазіўся я па фірмах і нідзе выпускнікоў беларускай філалогіі не патрабуюць. На кваліфікацыйных размовах я чуў дзіўныя рэчы ад магчымых працадаўцаў або: To z takim wykształceniem do Łukaszenki niech idzie. Напэўна было прыкра слухаць такія словы, але гэта рэальныя гісторыі. Бывала, высылалася 200 мэйлаў з CV, а прасілі на 2-3 размовы на месяц. Хаця такую працу, як я выконваю, можа выконваць чалавек з пачатковай адукацыяй, дык дзякуй Богу маім работадаўцам і за гэта. Потым сустракаў маіх былых сяброў-аднакурснікаў і таксама не мелі яны цудоўнага шчасця або багатых бацькоў. Адзін сябра працаваў шафёрам у магазіне, іншая сяброўка — на пошце. Іншай удалося дзякуючы яе бацьку працаваць у пажарніцтве. Большасць з іх — беспрацоўныя. Потым, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF