Ніва № 40 (2838), 3 кастрычніка 2010 г.

Ад бітвы да кампаніі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Дзве нацыянальныя падзеі адбыліся напрыканцы мінулага тыдня ў Беларусі. Па-першае, гэта доўга анансаваныя дажынкі, якія прайшлі ў Лідзе. Па-другое, фактычны старт выбарчай прэзідэнцкай кампаніі. Старадаўняе народнае свята дажынкі ў сучаснай Беларусі даўно пераўтварылася ў савецкі „дзень перамогі-два”. Балазе яшчэ, што вайсковую тэхніку не прыганяюць на гэты парадны фэст заканчэння бітвы за ўраджай. Сёлета на дажынкі была ўбухана рэкордная сума грошай, але ж на такую справу дзяржаве нічога не шкода. Як кажуць, усё для фронту, усё для народа. Як звыкла сабраліся лепшыя людзі краіны. У цэнтры ўвагі канешне ж апынуўся дзейсны кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Рыгоравіч падвёў вынікі паспяховых баталій на палях, прывёў пераканаўчыя лічбы і з аднаму яму ўласцівай простасцю пастараўся запэўніць прысутных журналістаў урадавых медый у несумненнасці вынікаў маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў. Журналісты, дарэчы, на вулічнай прэс-канферэнцыі былі чамусьці без дыктафонаў (па адной з версій з гледзішча бяспекі) і нібы члены ўрада натавалі ўсё сказанае звычайнымі асадкамі. Без пэўнага эпатажу, аднак, не абышлося. Двойчы Аляксандр Рыгоравіч выславіўся па-беларуску і двойчы ў кантэксце прагнозу выбараў. Прычым, калі першая фраза датычылася характарыстыкі „ворагаў народу”, то іншая прагучала проста фаталістычна: „Каму наканавана быць застрэленым, той не патоне”. Так што дажынкі сталіся гэткім пераходам ад бітвы за ўраджай да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF