Ніва № 40 (2838), 3 кастрычніка 2010 г.

Белліцэй — у супольнай сям’і

Аляксей МАРОЗ

Любоў да сваёй школы і прывязанасць да атмасферы, якую стваралі ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім настаўнікі і вучні, гуртуюць яго выпускнікоў, якія маюць патрэбу і хочуць наведваць месца, дзе ў маладосці вучыліся і радасна праводзілі час. За звыш шэсцьдзесят гадоў дзейнасці Бельскага белліцэя закончыла тут адукацыю звыш пяці тысяч асоб, якія пасля раз’ехаліся па Беласточчыне, Польшчы, а нават сталі жыць у далёкіх кутках свету. На VІІ З’езд выпускнікоў белліцэя, які праходзіў з 24 па 26 верасня, прыбылі людзі розных прафесій і розных зацікаўленняў. У прыгожа адрамантаваным школьным будынку спаткаліся святары, настаўнікі, лекары, інжынеры, людзі культуры і масмедыяў, навуковыя працаўнікі і прадпрымальнікі. Усе яны мелі вялікую прагу паразмаўляць аб школьных гадах, якія правялі ў роднай беларускай атмасферы. Вялікі гоман і шорхат панаваў на школьным калідоры ў час рэгістрацыі ўдзельнікаў з’езда. Асабліва чуллівымі, а нават слязлівымі былі прывітанні і абдымкі самых старэйшых навучэнцаў беларускай школы, якія не бачыліся многімі гадамі. Многа радасці, а нават і смеху было ў час першых размоў, якія праводзілі малодшыя выпускнікі бельскай школы.

Галоўны, суботні, дзень з’езда распачаўся з літургіі ў Міхайлаўскай царкве, пасля якой у школьным будынку старшыня аргкамітэта, бельскі віцэ-стараста Пётр Божка афіцыйна адкрыў мерапрыемства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF