Ніва № 39 (2837), 26 жніўня 2010 г.

Успаміны з Нараўчанскай зямлі

Міры ЛУКШЫ

Як штогод, Таварыства сяброў Нараўчанскай зямлі арганізуе конкурс успамінаў з роднай зямлі — „Нараўчанска зямля — людзі і факты”. Сёлета ўдзельнікаў было менш — не хапала перш за ўсё шматліка раней рэпрэзентаваных вучняў з нараўчанскіх школ. 17 верасня ў галерэі імя Тамары Саланевіч адбылося завяршэнне конкурсу, на які прыбыло шмат членаў таварыства (з якіх вельмі многа не пражывае пастаянна ў Нараўцы і ў ваколіцах) ды пераможцы — Янка Целушэцкі з Новага Ляўкова і Мікалай Варанецкі з Альхоўкі. Імёны вядомыя, пра што ўспомніла старшыня таварыства Вольга Зданоўская-Місеюк, прыгадваючы супрацоўніцтва пераможцаў між іншым з „Нівай”. Абодва аўтары не толькі дасылаюць у нашу рэдакцыю свае допісы з Нараўчанскай гміны, але і дэбютавалі на старонках „Нівы” як аўтары вершаў. Іхнія працы — „Ляўкова паўстагоддзя таму” Я. Целушэцкага і „Нараўчанскія помнікі” М. Варанецкага таварыства выдала ў маленькіх зборнічках. Будуць яны таксама друкавацца ў газеце „Wieści Podlaskie”.

Зборнічак Янкі Целушэцкага можна назваць успамінамі, часам вельмі лірычнымі. „Дачакаўся я 65 вясны майго жыцця.(...) Паўстагоддзя таму якой жа іншай была мая радзімая вёска Новае Ляўкова! Іншая была таксама рака Нараўка і рэчка Баброўка. Баброўка плыла за стадоламі Жукоўскіх, Інгацюкоў, Пучынскіх, Леўчукоў, Сахарчукоў, Грыгарукоў, Скепкаў, Красноўскіх, Несцерукоў і Галубоўскіх. Найстарэйшых з іх ужо скрышыў час. (...) На гэтай тэрыторыі былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF