Ніва № 39 (2837), 26 жніўня 2010 г.

Бельскія белліцэісты пайшлі ў журналісты

Ілона КАРПЮК

Свету тады не бачылі, ён абмежаваны быў да Бельска, Гайнаўкі, Беластока, — кажа Янка Мойсік, журналіст Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана. — Упершыню пабачыў я Варшаву, калі паехаў здаваць экзамены ў вышэйшую ўстанову.

У Варшаву падаўся ён ў 1974 годзе. Тады ён стаў выпускніком Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ўжо імя Браніслава Тарашкевіча (імя было прынята 5 сакавіка 1969 года). Як многія абсальвенты сваёй школы меў нейкія планы на будучыню. Хацеў паехаць далей вучыцца, а было гэта магчымае, бо ў той час 90% вучняў бельскага белліцэя атрымлівалі індэксы вышэйшых школ ва ўсёй Польшчы. Янка Мойсік хацеў пачаткова паступіць у Вайсковую тэхнічную акадэмію, як брат ды іншыя калегі, але калі той жа брат сказаў, што нашмат больш прыемнасці прынясе яму вучоба ў цывільнай установе, Янка хутка памяняў планы і апынуўся на першым курсе Галоўнай школы планавання і статыстыкі. Там мог, між іншым. працаваць, як шмат іншых студэнтаў, дзякуючы працоўным кааператывам. Пачаў таксама пазнаваць краявіды „дэмалюдаў”, аж урэшце трапіў у Вену. Як праваслаўны хадзіў маліцца ў царкву, як пазней аказалася — грэка-каталіцкую, але пры нагодзе спазнаў асяроддзе венскіх украінцаў. А тыя пазнаёмілі яго аднойчы з айцом Робертам Тамушанскім, які працаваў на Радыё Ватыкана. Якраз у той час радыё цярпела на недахоп працаўнікоў беларускай рэдакцыі.

— Я не ведаў італьянскай мовы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF