Ніва № 39 (2837), 26 жніўня 2010 г.

Паляванне на цудоўнага аленя

Алег ЛАТЫШОНАК

Калі я пабачыў у Кельцах, сталіцы Cвятакрыжскага ваяводства, першы Двайны rрыж, адразу нарадзілася ўва мне прадчуванне адкрыцця. Гэтае прадчуванне ўзмацнілася, калі мы пачалі падымацца на гару Святы Крыж, вядомую таксама пад ранейшай назвай Лысец, або Лысая гара. Калі нейкая гара Лысая — непазбежна спаткаеш тут ведзьмаў, апошні прывід старажытных культаў. Як след даўняга культу застаўся каменны вал, вышынёй сёння ў метры два, шырынёй у метраў шэсць ля падставы, які аточвае амаль усю гару. Мясцовы люд аддаваўся падазроным ігрышчам амаль да нашых дзён, а калі нарэшце гэтыя ігрышчы выкаранілі і замянілі іх каталіцкімі набажэнствамі, стаў далучацца да нейкіх сектаў. Падымаліся мы праз цёмны, затканы імглою, пранырлівы яловы (піхтавы) лес — славутую Ядловую пушчу. Верх гары таксама ўвесь быў у тумане. На гэтай гары царква ўжо тысячу гадоў змагаецца з цёмнымі сіламі.

Паводле легенды, калі венгерскі каралевіч Амерык* збіраўся з візітам да Баляслава Харобрага, яго бацька Сцяпан (Іштван) І завесіў яму на шыі энкальпіён — нагрудны крыж у форме двайнога крыжа, у якім захоўваліся пяць трэсак са Святога Крыжа, адшуканага імператрыцай Аленай. Двайны крыж, вядомы таксама як іерусалімскі, ламбардскі, патрыяршы, уздзвіжанскі, а ў нас яшчэ і еўфрасіннеўскі, сімвалізуе між іншымі перамогу хрысціянства над язычніцтвам. Таму вельмі дарэчы быў як нашым продкам, так і венграм — Амерык быў хрысціянінам толькі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF