Ніва № 39 (2837), 26 жніўня 2010 г.

Сто гадоў з роднай музыкай

Віктар БУРА

Хачу падзяліцца ўспамінамі, уражаннямі, сяброўствам з шаноўным спадаром Пятром Юшкевічам з вёскі Збуч, з дому 44, Чыжоўскай гміны. Распавесці гісторыю аднаго нядрэнна і небязмэтна пражытага жыцця — пра лёс чалавека, пра якога вартасць, жыццёвую праўдзівасць і каларытнасць таленту можна сказаць: „Вось што любоў да песні і музыкі робіць з людзьмі”.

Абранніцай яго душы была песня. Ён культываваў яе ўсё жыццё.

Нарадзіўся Пятро Юшкевіч 2 кастрычніка 1910 года ў вёсцы Збуч Чыжоўскай гміны. Яго маці Марта, у паненстве Грыгарук, бацька — Ілья. А сам ён меў жонку Марыю і чацвёра дзяцей: Клаўдзію (памерла), Ірыну, Валянціну і сына Косцю (настаўнік, вядомы беларускі дзеяч, працаваў у школе ў Іванках — дырэктарам, пасля ў Нарве).

Мой герой расказвае:

„У 1914 годзе трэцяя частка жыхароў вёскі Збуч паехала ў бежанства ў глыб Расіі. Тады мне было каля чатырох гадоў. Прыпамінаю, што на нашым возе была ўстроеная нейкая буда, накрытая палатном. На возе ляжала таксама паша для двух коней. Ехалі ім дзве сям’і — Юшкевічы і Грыгарукі. Мая мама расказвала, што на нейкай станцыі пагрузілі нас у таварныя вагоны і адправілі ў Расію. Аказаліся мы ў Тамбоўскай губерні, у Барысаглебскім уездзе, у сяле Каралоткіна. Людзі прынялі нас, былі вельмі добрымі, дапамагалі нам усялякімі прадуктамі, давалі тое, чаго нам не хапала. Калі наступіла змена ўлады, прыйшлі камуністы, пачаліся забойствы памешчыкаў і багацеяў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF