Ніва № 39 (2837), 26 жніўня 2010 г.

Жыць у страху

Аляксей МАРОЗ

Прадбачваецца, што яшчэ ў ХХІ стагоддзі ў гарадах будзе жыць пад 90% насельніцтва Еўропы і ў такім выпадку працэс кліматычных змен можа яшчэ паскорыцца. Пры кліматычных анамаліях могуць паглыбіцца таксама праблемы галадання значнай колькасці насельніцтва свету. Эрупцыя вялікага вулкана на Філіпінах у 1991 годзе спрычынілася да смерці соцень людзей. Адносна невялікі вулкан, што нядаўна ўспыхнуў у Ісландыі, моцна надакучыў мясцовым жыхарам і спрычыніўся да авіяцыйнага паралічу Еўропы. Калі глянуць комплексна на трагедыі ХХ і ХХІ стагоддзя, дзе хіба самыя вялікія людскія ахвяры, дзесяткі мільёнаў людзей гэта паслядоўнасць праўлення камуністычных і фашысцкіх улад, то маецца ўражанне, што такіх вялікіх трагедый і такой вялікай смяротнасці людзей раней не было. Толькі само бежанства 1915 года лічыцца нацыянальнай трагедыяй беларусаў, бо часта нашы людзі паміралі на чужыне або вярталіся з бежанства да спаленых і знішчаных хат і запушчаных палёў. Аднак здаўна нашым продкам прыходзілася жыць у страху перад адмоўным уздзеяннем розных стыхій, бур, паводак і агульнасельскіх пажараў, якія нават дашчэнту нішчылі вёскі, у боязі перад нападзеннем варожых войск або звычайных бандытаў. Людзі ў мінулым апасаліся таксама, а можа і перш за ўсё, заразных хвароб, бо бывала, што пасля іх у вёсках заставаліся пры жыцці толькі адзінкі. Дастаткова прачытаць даўнія малітвы, з якімі вернікі звярталіся да Бога, і знайсці ў іх пералічаныя многія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF