Ніва № 39 (2837), 26 жніўня 2010 г.

Вайна без правілаў

Віктар САЗОНАЎ

Хто баіцца вайны, той вечна ваюе. Пры гэтым, як не парадаксальна, чалавек можа быць перакананы, што жыве ў міры, і вайной тут нават і не пахне. Найбольш яскравы прыклад — афганская вайна, якую вёў калісь Савецкі Саюз. Дзесяць гадоў гінулі людзі на той вайне, адмысловыя службы прысылалі бацькам у цынкавых трунах іх загінуўшых дзяцей, на вуліцах сталі з’яўляцца маладыя хлопцы з адарванымі рукамі і нагамі... А ў гэты час КПСС і савецкі народ бясконца славілі сваіх кіраўнікоў, дзякуючы за „мірнае неба над галавой”.

Мы, дзякуючы мудрасці нашага кіраўніцтва, ужо больш за пяцьдзесят год жывём без вайны” — сцвярджалі СМІ тых часоў. „Мы можам і бедна жыць, і нават галадаць, абы вайны не было” — распускаюцца ў сённяшнім беларускім грамадстве думкі.

Толькі вось вайна ў нас на кожным кроку. У нас не збіраюць зерне і не капаюць бульбу. У нас ідзе бітва за ўраджай. Супраць каго ладзіцца бітва, аж казаць смешна. Змаганне ідзе за зерне, за бульбу, і супраць земляроба. Бо гэта ён, земляроб, можа прайграць гэтую вайну. Таму яго трэба кантраляваць і ў выпадку чаго лупцаваць, каб баі мясцовага значэння былі пераможнымі.

Нават калі няма ні пасяўной пары, ні збору ўраджаю, вайна ў так званы мірны час, усядно працягваецца. Улада хоча выйграць вайну ў грамадства. І тут ідуць жорсткія баі з няўрадавымі арганізацыямі, палітычнымі партыямі і ўвогуле ўсякімі праявамі вальнадумства і іншамыслення. І як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF