Ніва № 39 (2837), 26 жніўня 2010 г.

Падзівіцца на добрых людзей

Ганна КАНДРАЦЮК

Каля каго чаго патрэшся — сам таго набярэшшся! — вучыць народная мудрасць. Беларускі народ абажае церціся ля добрых і шляхетных людзей. Штосьці зрушылася ў гэтым плане на Беласточчыне. Яшчэ тыдзень да паломніцтва ў Адрынкі ў маёй парафіі разлілася хваля добрай прапаганды. Усе захацелі ехаць у Кудак, да архімандрыта Гаўрыіла:

Czy była już w Pustelni? — спытала мяне Ала, з якой езджу на адным аўтобусе ў царкву.

— Дакладна, пяць раз, — адказалая я.

Ale nie zaszkodzi i szósty raz pojechać — агітавала мая адна парафіянка. — Cały Białystok wybiera się. Na osiem autokarów ludzi już zapisało się. Тrzeba zobaczyć jak tam ten biedny Gabriel sobie radzi...

Пра пілігрымку ў Кудак гаварылі нават ля майго блока ў Беластоку. Калі я выйшла ў шэсць гадзін раніцы з хаты, двух дзядзькоў, якія сталі ля магазіна і курылі папяроскі, наракалі на дождж.

А так бы селі ў аўтобус і паехалі б у Адрынкі! — сказаў адзін.

Няма як! Вазьмі і паедзь, як туды пэкаэс не ходзіць, — сумняваўся другі.

Да чаго гэта ідзе! — думала я ідучы лясной дарогай у скіт. — Напэўна воўк якісь у лесе здохне?! Раней не чула каб пра праваслаўныя пілігрымкі гаманілі пад маім магазінам...

* * *

Скіт ва ўрочышчы Кудак каля Адрынок дзейнічае афіцыйна год. За той час паспелі зрабіць кладку, паставілі дом і царкву. Яе залатыя купалы на фоне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF