Ніва № 38 (2836), 19 жніўня 2010 г.

Вяселле ў Беластоку і хаўтуры ў вёсцы

Ганна КАНДРАЦЮК

— Даўно ў мяне не было ўжо рэдактараў! — прывітала нас як чаканых гасцей 88-гадовая Надзея Алекша з Піражкоў. Бабуля любіць, калі да яе прыязджаюць людзі. Адразу пасадзіла нас наспураць сябе і без лішніх пытанняў і размоў узяла ў рукі сшытак з пахавальнымі песнямі і праспявала тры: Што уныло запеваеш, На усех сонцэ свеціць, на мене уж нет, Как горко прошчатся друзья...

Падобныя сітуацыі ўспрымаю як медыюмічны падарунак ад лёсу. І ў гэты раз пачатак сустрэчы здаўся мне як працяг нашага падарожжа па адміраючых вёсках паўз польска-беларускай мяжы...

— Мамо, лепш заспявайце штось вясёлага, — паспрабавала навесці іншы настрой дачка Алька (ахрышчаная Арыяднай), якая прыехала з места адпачыць на вёску...

— А што, гэта нядобрая песня? — здзівілася старажылка.

— Лепш Каласілась в полі рож густая заспявайце, — настойвала дачка. Апошняя песня, паводле яе, навейвае весялейшы настрой.

Надзея Алекша звыклася з тым, што калі каля яе хаты спыняецца машына, і калі ў хату заходзяць пастароннія людзі, у наваколлі хтось памёр і ёй прыдзецца ехаць і адпяваць пакойніка. Таму сшыткі з хаўтурнымі песнямі заўсёды пад рукой. І не дзіва што адзіныя песні, якія жывуць у яе душы і галаве — спевы па пакойніку...

* * *

Калі трыццаць гадоў таму па Сакольшчыне ў пошуках песень вандраваў рэжысёр Пятро Бароўскі, у Піражках звінелі песні жыцця. Надзея Алекша, тады (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF