Ніва № 38 (2836), 19 жніўня 2010 г.

Словы пра Бельск

Міра ЛУКША

Юрка Геніюш невыпадкова напісаў гэты паэтычны апафеоз Бельскага ліцэя: сямёра з аўтараў (Віктар Швед, Дзмітры Шатыловіч, Ян Чыквін, Уладзімір Гайдук, Надзея Артымовіч, Міхась Шаховіч, Юрый Баена) былі бельскімі ліцэістамі, а Мікола Гайдук працаваў тут настаўнікам. Сапраўдная грамада! Яна і папоўнілася наступнымі імёнамі. Кожны, хто браўся за пяро як паэт ці карэспандэнт, дасылаў свае творы ў рэдакцыю газеты беларусаў у Польшчы. А так пісаў у „Ніву” Яўген Семянюк, цяпер архітэктар (Ніва” ¹ 35, 2 верасня 1973 г., „Парнасік”): Гэй, Гайнаўка і Міхалова! Чаму вы з Бельска не ўзялі прыкладу сабе ў дарогу? Тут сярод вучняў адны паэты, у школе іх каля ста, усе пішуць вершы-цацкі. У „Белавежы” іх таксама цьма. Пазнаць адразу — запал паэтыцкі... І ў адказ Ніне Матысюк з гайнаўскага белліцэя інфармаваў: „Ніву” здаўна я чытаю, кожны нумар. Дзве „Нівы” я маю: рана ў пятніцу купляю, а ў суботу ў школе атрымаю. Добра знаю я паэтаў, што ў „Ніву” пішуць” не раз першы, не звычайна, як суседзяў, а па словах, строфах вершаў. Ты гаворыш, біялогаў, матэматыкаў у вас многа. У нас таксама іх нямала — у алімпіядах не бракавала. Трэба быць усебаковым — і спартсменам, і вучоным, і вясёлым, і паэтам! І кажу ў вершы гэтым: маладыя, прабудзіцесь, за пяро рукой вазьміцесь! (4.11.1973). Так што інфармацыя пра жыццё школы ў Бельску-Падляшскім, якая пачала дзейнасць у 1944 г. як чатырохгадовая беларуская гімназія і двухгадовы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF