Ніва № 38 (2836), 19 жніўня 2010 г.

Керкіра значыць Корфу

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Здавалася б, старажытнасць сустракаецца тут з сучаснасцю, а міфалогію ўбачыш на кожным кроку. Кожная трэцяя таверна, гатэль ці кавярня на гэтым востраве называюцца быццам героі „Адысеі” — калі не „Пенелопа”, дык „Адысей”, а ў крайнім выпадку „Алімп” або „Афіны”. Нават да міфалагічных часоў адносіцца яго назоў — Керкіра. Гэта імя німфы, якую спакусіў закаханы Пасяйдон. Па-за Грэцыяй востраў больш вядомы як Корфу.

Але, на жаль, мала ў ім захаваных, ці, лепш сказаць, адкрытых помнікаў старажытнасці. Вядома, справа не датачыць XV ці XVI стагоддзяў, бо для грэкаў гэта — учора.

Аднак Корфу мае і іншыя, не менш цікавыя асаблівасці. Мабыць, таму палюбілі яго Адысей і Пасяйдон — гэта ў старажытнасці. А ў мінулых стагоддзях англійскі пісьменнік Джордж Байран ці аўстра-венгерская імператрыца Елізавета, вядомая як Сіссі.

Корфу знаходзіцца на поўначы архіпелага Іанічных астравоў, паблізу Албаніі, у самым вузкім месцы праліва — усяго 2,5 кіламетра. Кажуць жартам, што раніцай жыхароў Корфу будзяць албанскія пеўні. Сам востраў даволі вялікі: даўжыня 60-65 км і 10-15 км шырыня. Формай востраў нагадвае Іспанію, мабыць, невыпадкова шмат мае з ёю супольнага. Корфу насяляе крыху больш за 100 тысяч чалавек, з чаго траціна або і больш жыве ў аднайменнай сталіцы. Доўгі час востравам валодала Венецыянская Рэспубліка. З таго часу захавалася шмат чаго ў помніках архітэктуры, культуры і ў... мове. І, вельмі істотнае, Корфу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF