Ніва № 38 (2836), 19 жніўня 2010 г.

Па новым Шоўкавым шляху

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ці прыжывуцца ў Беларусі кітайцы? І ці можна перарабіць беларусаў на кітайцаў? Гэтыя, дзіўныя з першага погляду, пытанні прыйшлі мне ў галаву на фоне апошніх вестак пра дачыненні нашых братэрскіх народаў, сувязі паміж якімі паслядоўна мацуюцца з году ў год, нягледзячы на геаграфічную далёкасць. Спакваля наладжваецца, так бы мовіць, новы Вялікі шоўкавы шлях. Насамрэч паміж беларусамі і кітайцамі не так ужо мала агульнага. Нягледзячы на тое, што нас, па даных апошняга перапісу (якія ўрэшце абнародавалі), толькі дзевяць мільёнаў пяцьсот тысяч, а прадстаўнікоў Паднябеснай ажно адзін мільярд дзвесце мільёнаў, а то і больш. У іх пласт вялікай эпохі і культуры і ў нас слаўнае мінулае Вялікага Княства. У іх палітычны рэжым з мудрым і дальнабачным кіраўніцтвам дзяржавы і ў нас тое ж. У іх ажно тры рэлігіі — даасізм, будызм і канфуцыянства. І ў нас тры асноўныя канфесіі, хоць усе хрысціянскія, але непрымірымыя — праваслаўе, каталіцтва і баптызм. І тут і там спорт узведзены ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Ну а пра працавітасць кітайцаў і беларусаў ходзяць цэлыя легенды. Ды вось недарэчнасць. Прыехала летась на Пружанскую зямлю група першапраходцаў-аграрыяў з краіны Хань. Зарэгістравалі прадпрыемства і пасадзілі звычайную гародніну. Нібыта і ўраджай вырас неблагі, але па нейкіх незразумелых прычынах аграпрадпрыемства збанкрутавала і развалілася. Сёлета ў тым жа раёне з Паднябеснай высадзіўся іншы дэсант працаўнікоў раллі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF