Ніва № 38 (2836), 19 жніўня 2010 г.

Наш VІІ З’езд

Ілона КАРПЮК

— Цяпер ужо пэўна не, але калісьці наш ліцэй называлі „манастыром”, — кажа нясмела Пётр Божка, старшыня Арганізацыйнага камітэта VІІ З’езда выпускнікоў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. — Дырэктар Карпюк, якога дарэчы вельмі паважаю, у свой час увёў дысцыпліну і строгі парадак, таму пасля заканчэння школы мне трэба было пару гадоў ад яе адпачыць, глянуць збоку, каб зразумець вартасць школьных гадоў ды вырашыцца з удзелам у з’ездзе выпускнікоў. Маладыя людзі наогул думаюць, што з’езды гэта сустрэча перш за ўсё старэйшых, а так няма, гэта сустрэча шматлікіх пакаленняў. Праўда, што найбольш старэйшых выпускнікоў, але таму, што яны наогул даўно не бачыліся і адчуваюць патрэбу сустрэчы. На практыцы ўсе пакаленні вельмі добра супольна гуляюць, без узроставых межаў. Атмасфера ў нас сямейная, а гэта самае галоўнае.

Старшыня аргкамітэта Пётр Божка не наракае на колькасць работы, звязанай з падрыхтоўкай з’езда. Праца падзелена між аргкамітэт, дырэкцыю школы, настаўнікаў і вядзецца вельмі інтэнсіўна, бо з’езд ужо 24-26 верасня, а хочацца, каб быў запамінальны, каб удзельнікі былі задаволеныя і правялі час у цёплай, сяброўскай атмасферы. Пра папярэднія ды надыходзячы з’езд супольна з Пётрам Божкам распавядае „Ніве” дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк.

— У пачатку 1970-х гадоў, пасля трыццаці гадоў працы школы, выпускнікі самі захацелі сустрэцца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF