Ніва № 37 (2835), 12 жніўня 2010 г.

Рэпартаж пра крыж, беларускія песні і добрага пана войта!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Мілыя мае, не трэба прамудрасці вялікай, — абураецца матушка Людміла, — хопіць, каб людзі шанавалі сябе, каб у кожнага была добрая воля. Не толькі да працы, але і да супрацоўніцтва!

Каля асвечанага крыжа ў Шудзялаве гутарым аб праблемах з навучаннем беларускай мовы ў недалёкіх Крынках. Ад двух гадоў вядуцца там спробы арганізаваць урокі беларускай мовы. Безвынікова. Справа навучання наклікала страсці родам з пекла, абудзіла старыя сваркі і нянавісць. Бацькі, якія з дапамогай Іаанны Чабан стараліся наладзіць урокі, спачатку пачулі, што ў Крынках няма беларусаў. Пасля ў дырэктар асветнай установы не было грошай на арганізацыю ўрокаў. У далейшым ходзе „арганізацыі” спадарыня Іаанна пачала атрымліваць ананімныя пагрозы. Тыя бацькі, што спачатку жадалі ўрокаў для сваіх дзяцей, адступілі, здаліся. Ніхто нармальны не будзе ўсур’ёз змагацца з прыдуманымі і таксічнымі перашкодамі. Хоць спачатку, калі пад прашэннем падпісалася дваццаць сем бацькоў, іх шанц на паспяховае вырашэнне справы, згодна са здаровым розумам і законамі, ацэньваўся на сто працэнтаў удачы. Аднак у старажытных Крынках здаровы розум прайграў. Замест агучанай „шматкультурнасці” загасціла там шматпадазронасць, як грыбы пасля дажджу пачалі множыцца ўсякія змоўніцкія тэорыі гісторыі.

У пытанні беларускай мовы гміна Шудзялава пайшла сваім шляхам і на фоне Крынак — феномен! Бацькі і настаўнікі, так як сам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF