Ніва № 37 (2835), 12 жніўня 2010 г.

Гайнаўскія асветныя выклікі

Аляксей МАРОЗ

Дзякуючы асабістым намаганням дырэктара Гайнаўскага белліцэя Яўгена Сачко і хадайніцтву іншых радных Беларуска-народнага выбарчага камітэта ў 1999 годзе ўдалося стварыць Гімназію з дадатковым навучаннем беларускай мовы, якая ўвайшла ў склад Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы (разам з Гайнаўскім белліцэем). Дырэктар Яўген Сачко, які 1 верасня адкрыў новы навучальны год у сваёй школе, лічыць, што ідэя стварэння новай гімназічнай школы з беларускім ухілам апраўдалася. Адукацыю ў белгімназіі закончыла ўжо больш за 400 асоб і ў асноўным трапілі яны ў белліцэй, дзе працягвалі адукацыю з тымі ж самымі настаўнікамі. Зараз выдатная большасць вучняў беларускага комплексу школ гэта белгімназісты або выпускнікі гэтай жа белгімназіі, якія цяпер вучацца ў белліцэі.

— Стварэнне белгімназіі апраўдалася. Амаль сто працэнтаў выпускнікоў белгімназіі працягваюць вучобу ў нашым белліцэі. Часта праз шэсць гадоў яны займаюцца з тымі ж самымі настаўнікамі, якія маюць магчымасць лепш падрыхтаваць вучняў да матуральных экзаменаў, прадметных конкурсаў, а пасля да алімпіяд. Суадносіны гімназістаў з ліцэістамі маюць станоўчае ўздзеянне на іх выхаваўчы працэс. На працягу сямі гадоў наша белгімназія па выніках з гімназічных экзаменаў заўсёды была сярод найлепшых школ нашага ваяводства і ў агульным падліку дабілася самага лепшага месца ў Падляшскім ваяводстве па за найлепшымі гімназічнымі школамі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF