Ніва № 37 (2835), 12 жніўня 2010 г.

Новы школьны год

Ілона КАРПЮК

Танцамі і спевамі вучні Комплексу школ н-р 3 у Бельску-Падляшскім прывіталі ў сваёй гімнастычнай зале новы школьны год ды асаблівага госця. Традыцыйна, у гэты дзень школы наведваюць палітыкі, міністры і мясцовыя чыноўнікі, а ў „тройку” прыбыў амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы Віктар Гайсёнак. Першы за сорак пяць гадоў існавання школы такі візіт дырэктар Комплексу школ назваў „куртуазным візітам”.

— Прыемна мець госця, але з яго візітам не можна звязваць ніякіх планаў, — прызнае Васіль Ляшчынскі, дырэктар „тройкі”. — У падараваныя амбасадарам кніжкі, якія трапілі ў рукі першакласнікаў, я нават не паспеў зазірнуць, затое ведаю, што даўно ў нас не пачыналі школьнага года з трыццаццю аддзеламі (наогул было іх ад трыццаці з лішнім да трыццаці сямі класаў). На гэтым засяроджана наша ўвага. Праўда, упершыню навучальны тыдзень будзе мець толькі пяць дзён і з гэтага года не вучымся па суботах.

У Бельску-Падляшскім відавочна змяншаецца колькасць дзяцей, якая паступае ў школу. З дэмаграфіяй змагаюцца ўсе тыпы школ. Адзіны шанц, каб прыцягнуць вучняў, гэта сапраўды высокі ўзровень навучання. Такі прапануюць новым вучням якраз школы, дзе вядзецца навучанне беларускай мовы.

— Мы школьным маркетынгам не займаемся, бо наогул хто хоча, каб яго дзіця вучылася ў гімназіі ¹ 3, заранёў пасылае яго ў нашую падставовую школу, — кажа гаспадар „тройкі”. — Прыходзяць вучні з іншых школ, але гэта невялікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF