Ніва № 37 (2835), 12 жніўня 2010 г.

Мілаш можа быць і наш

Каторая з думак Мілаша можа быць вельмі важная для беларушчыны, для беларускага народа? Ці можа ён стаць такім правадніком беларусаў да змен, як у васьмідзесятыя гады ў Польшчы?

— О’кей, давайце спрабуем. Самая банальная цытата: „Паэт памятае”. Памяць як функцыя сапраўднай паэзіі, сапраўднага інтэлектуалізму. Кожны свет творыцца кожную секунду і няма нічога назаўсёды дадзенага. Але паэт сваім крохкім інструментам змагаецца з гэтай энтрапіяй як можа. Спрабуе, па мілашаўскай тэрміналогіі, „ацаліць”, выратаваць гэта ад забыцця. Ад культурнага альцгеймера. Альбо варта цалкам працытаваць верш Мілаша „Сэнс”:

Калі я памру, я ўбачу падшэўку свету.

З іншага боку за птахам, гарою й заходам сонца.

Сапраўдныя знакі, што прагнуць, каб іх расчыталі.

І зробіцца слушным усё, што было няслушным.

І зробіцца ўцямным усё, што было няўцямным.

А калі няма ніякай падшэўкі свету?

Калі дрозд на галіне гэта зусім не сымбаль,

Проста дрозд на галіне, а дзень і ноч

Настаюць па чарзе і не дбаюць пра сэнс,

І нічога няма на зямлі, апроч гэтай зямлі?

Калі нават і так, усё адно застанецца

Слова, абуджанае ў нетрывалых вуснах,

Што бяжыць і бяжыць, нястомны пасланнік,

У міжзорных палёх, у вірох галяктык,

І крычыць, і гукае, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF