Ніва № 37 (2835), 12 жніўня 2010 г.

Дажынкавая падзяка

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Урачыстыя карагоды, асвячэнне плёну і выступы калектываў, таксама з Беларусі, спадарожнічалі гмінным дажынкавым урачыстасцям у Гарадку і Нарве, сарганізаваным гміннымі ўправамі і цэнтрамі культуры. У Нарве супалі яны з ваяводскімі дажынкамі ў Суражы. Тут падляшскі маршалак Яраслаў Дважанскі адзначаў: „У Падляшскім ваяводстве было ненайгорш. Маем за што дзякаваць”.

У першую суботу верасня пасля поўдня ў амфітэатр над вадасховішчам у падгарадоцкіх Зарэчанах прыйшло няшмат мясцовых. Было сонечнае надвор’е, таму шмат навакольных земляробаў займалася ў полі. Едучы з боку Міхалова было іх відаць запрацаваных пры ўборцы бульбы і кукурузы. У аўтобус ПКС кожныя пару кіламетраў заходзілі грыбнікі з поўнымі кашамі грыбоў, перш за ўсё лісічак.

— Бульбу перарваў капаць, каб сюды прыйсці, — сказаў пажылы мужчына адной з сябровак калектыву ў народным беларускім строі яшчэ да пачатку імпрэзы.

Карагод у Зарэчанах меў кароткі шлях — рушыў непадалёк ад сцэны. Перад ёю старосты дажынак Галена і Лявон Кахановічы з Белявіч традыцыйна ўручылі войту Веславу Кулешу бохан хлеба з сёлетняга збожжа. Кашы з плёнамі пасвяцілі мясцовыя святары: праваслаўны і каталіцкі. Настаяцель Гарадоцкага прыхода бацюшка Мікалай Астапчук пасля адзначыў: „Падтрымліваем гэту традыцыю, у якой глыбокія карані, традыцыю звязаную са зборам таго, што вырастае з зямлі. Адзін сее, другі пажынае. У гэты дзень цешацца абое”. Пры нагодзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF