Ніва № 37 (2835), 12 жніўня 2010 г.

Ці зменіцца мая Кузава

Уладзімір СІДАРУК

23 жніўня 2010 г. у Кузаве адбыўся вясковы сход. Асноўнай тэмай сустрэчы гмінных улад з жыхарамі салэцтва было прыняцце рашэння ў справе аднаўлення вёскі.

Гміну прадстаўлялі войт, сакратар гміны, скарбнік і працаўнік канцылярыі, а вёску — солтыс, мясцовая радная і нешматлікае кола сялян.

Сход прыняў прапанаваны парадак дня, затым быў прад’яўлены праект рашэння аб актывізацыі мясцовага грамадства ў рэалізацыі планавых задач, якія гміна намерана рэалізаваць у бліжэйшыя гады.

Асноўнай інвестыцыяй будзе рамонт і мадэрнізацыя вясковай святліцы. Кошт ацэньваецца на амаль 312 тыс. зл., а рэалізацыя будзе праходзіць у 2010-2011 гг. Святліца пройдзе рэстаўрацыю як звонку, так і ўнутры з адначасовай тэрмаізаляцыяй і заменай даху. Павысіць гэта эстэтыку аб’екта для культурных мэт. Гміна ў 80% пакарыстаецца еўрасаюзнымі сродкамі фонду „Аднаўленне і развіццё вёскі”, а 20% пакрые з уласнага бюджэту.

У перыядзе 2010-2011 гг. будзе праведзена мадэрнізацыя дарогі для сельскагаспадарчых мэт. Кошт ацэньваецца на 308 508,00 зл. Інвестыцыя будзе рэалізавацца за кошт гмінных сродкаў і Тэрытарыяльнага фонду аховы сельскагаспадарчых грунтаў. Пабудова санітарнай каналізацыі для салэцтва прадбачваецца ў 2012-2014 гг. і будзе гмінны бюджэт каштаваць 5 млн. зл. Прадбачваецца таксама добраўпарадкаванне пляцоўкі побач святліцы ў 2013-2015 гг. (коштам 100 тыс. зл.), мадэрнізацыя гміннай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF