Ніва № 37 (2835), 12 жніўня 2010 г.

Тлумачэнні

Віктар САЗОНАЎ

2 верасня ў 16.20, ля будынка гарвыканкама ў Гародні, Уладзімір Хільмановіч сустрэўся з Алесем Астроўскім, які прыйшоў сюды разам з жонкай і дзецьмі. Яны адразу дасталі плакаты з надпісамі „Этнацыд — ціхае забойства народа”, „Хочам вучыцца па-беларуску”, „У Гродне няма ніводнага беларускага класа. У якой краіне мы жывем?”, і павярнуліся з імі да вокнаў гарвыканкама. Мінакі, якіх у гэты час тут багата, сталі спыняцца, чытаць плакаты, фатаграфаваць.

Алесю Астроўскаму і Уладзіміру Хільмановічу прыйшоў час адпраўляць у гэтым годзе сваіх дзяцей у першы клас. Але такая радасная падзея не стала святам для гэтых беларускіх сем’яў. Як высветлілася, у абласным цэнтры няма аніводнага беларускамоўнага класа. Ёсць такія школы і класы ў Польшчы, у Прыбалтыцы... Але не ў Гародні. У горадзе над Нёманам ёсць толькі школы рускія, ды польская...

Астроўскі намагаўся, каб хоць адзін клас зрабілі. Хільмановіч некалькі гадоў запар біўся хоць за беларускамоўны гурточак у дзіцячым садочку. Ды не туды тое. Нягледзячы на ўсе намаганні, трэба весці сваё дзіця ў рускую школу...

Дзіўная акалічнасць. Міністэрства адукацыі ў Беларусі ёсць. Ёсць нават закон пра мовы, які чыноўнікі мусяць выконваць і дапільнаваць, каб свая, родная беларуская мова выкарыстоўвалася хоць бы так, як і чужая, расійская. А вось беларускамоўных школ у Гародні — няма...

Недалёка ад удзельнікаў акцыі сталі іх паплечнікі, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF