Ніва № 37 (2835), 12 жніўня 2010 г.

Гміны — за ці супраць парку?!

Аляксей МАРОЗ

Апошнія настойлівыя намаганні Міністэрства асяроддзя пад кірункам міністра Анджэя Крашэўскага ў справе пашырэння тэрыторыі Белавежскага нацыянальнага парку далі канкрэтныя рэзультаты. Нядаўна былі падпісаны дамоўленасці паміж Ваяводскім фондам аховы асяроддзя і воднай гаспадаркі ды самаўрадамі Гайнаўскага павета, якія даюць гарантыю фінансавання да 2014 года гмінных праэкалагічных інвестыцый размерам у 70 млн. зл. і атрымання крэдытаў да 5 млн. зл. у якасці ўласнага ўкладу ў інвестыцыі пры ўмове, што пушчанскія самаўрады дадуць згоду на пашырэнне Белавежскага парку. Калі дайшло яшчэ да падпісання паразумення паміж Міністэрствам асяроддзя і часткай самаўрадаў, што папярэдзіла разгляд гміннымі радамі прапановы пашырэння парку, вельмі праўдападобнай стала магчымасць пашырэння парку прынамсі ў Нараўчанскай гміне. Аднак праўдападобнае, што пры новай палітыцы міністэрства да іх прапановы схіляцца таксама радныя Гайнаўскай і Белавежскай гмін, хаця яшчэ нядаўна некаторыя самаўрадаўцы моцна крытыкавалі міністэрскія прапановы. Сакрэт магчымага поспеху міністэрства асяроддзя заключаецца між іншым у тым, што чыноўнікі з Варшавы рашыліся даць выбар усім тром згаданым гмінам і прадбачваюць, што парк можа быць пабольшаны толькі ў адной або дзвюх гмінах. У такім выпадку гміны, якія дадуць згоду, атрымаюць намнога большае дафінансаванне, чым дасталі б, калі б парк быў пашыраны ў трох гмінах на амаль 12 тысяч гектараў (мелі б (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF