Ніва № 36 (2834), 5 жніўня 2010 г.

Рэпартаж пра крыж, беларускія песні і добрага пана войта!

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у н-ры 33)

Да шырэйшага апісання падзеі звязанай з асвячэннем крыжа заставілі мяне тры справы: звестка ад Анны Радзюкевіч пра тое, што ў 1906 годзе праваслаўныя складалі ў Шудзялаве большасць, а пасля быў час, што не было там ніводнага іх аднаверніка. Што такое здарылася ў мясціне, каб перавярнуць дагары нагамі духовы лад у грамадстве? Нават бежанства, якое паглынула трэцюю частку праваслаўных, не нанесла такога разгрому. Людзі вярталіся, адбудоўвалі цэрквы, змагаліся за адабраную маёмасць. Праўда, акты паланізацыі выклікалі нязгоду і ўнутраны раскол у Царкве. Прыклады вядомыя з бліжэйшага панадворка. Неўзабаве тут, у наваколлі Шудзялава, пачне дзейнічаць секта Ільі Клімовіча, якая намерыцца пабудаваць Новы Іерусалім, сталіцу свету Вершалін. Такія з’явы не бяруцца з падзення духу, хутчэй успыхаюць як бунт у адказ на духовую маніпуляцыю і абы-якія замяняльнікі для старой традыцыі.

Царкоўныя дакументы не пацвярджаюць сенсацыі апублікаванай у штомесячніку „Przegląd Prawosławny”. Паводле „Клірасных ведамасцей” у 1913 годзе ў самім Шудзялаве жыло адно 47 душ (парафія налічвала 1238 вернікаў). Гэтую сціплую жменьку значна вынішчыла бежанства і ваенныя стыхіі. У 1923 годзе ў Шудзялаве пражывала ўжо толькі дзесяць праваслаўных душ. Запіскі інфармуюць таксама пра пяць асоб, якія асталіся ў Краіне Саветаў. Падобны працэс прайшоў у самай вялікай праваслаўнай вёсцы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF