Ніва № 36 (2834), 5 жніўня 2010 г.

Лёс ідыёта

Алесь ЯЖЭВІЧ

Только идиот в Беларуси не будет говорить по-русски

А. Г. Лукашенко, Прэзідэнт РБ

Жыццё маё было багатым на паездкі. За апошнія пятнаццаць гадоў я паспеў пабываць у многіх краінах Еўропы. Маючы лінгвістычную адукацыю, я не ўпускаў ніводнай магчымасці шчыра пагутарыць з прадстаўнікамі розных еўрапейскіх нацый і народнасцей, балазе моўных перашкод не было: з немцамі, аўстрыйцамі, швейцарцамі, бельгійцамі (фламандцамі) і галандцамі я размаўляў па-нямецку; з палякамі, літоўцамі, украінцамі, чэхамі, славакамі і славенамі — на роднай беларускай і крыху па-польску; з італьянцамі — збольшага па-англійску, з рускімі і нярускімі ў Расіі — па-руску. Я замілавана ўслухоўваўся ў меладычнасць кожнай незнаёмай мне мовы і параўноўваў яе са сваёй. А яшчэ гэта быў час пасля сумнавядомага рэферэндуму 1994 года, ініцыяванага прэзідэнтам. Належны да кагорты нязгодных, я пытаўся ў іншых народаў ці можна ахвяраваць роднай мовай і гістарычнай дзяржаўнай сімволікай дзеля эканамічнага дабрабыту? Еўрапейцы адзінадушныя: не! Палякі зачастую дадавалі, што гэтакі эканамічны дабрабыт можа быць толькі ў хляве! Напалову паляк, з імі я салідарны.

З Беларуссю выходзіць замінка. Але я так моцна люблю сваю мову, створаную беларускім народам, родныя мне герб Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг, што адмаўляюся верыць у чэснасць рэферэндуму ад 1994 года. Сама задума змяніць мову і сімвалы — злачынная ад пачатку і мусіць быць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF