Ніва № 36 (2834), 5 жніўня 2010 г.

Гродзіск і Астрожаны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Гмінны Гродзіск падаецца вонкаваму госцю незвычайнай мясцінай. У цэнтры не надта вялікай вёскі, каля расхадных дарог, нацэліліся ў неба, быццам касмічныя ракеты, культавыя вежы. Культавых аб’ектаў у гэтай мясцовасці — як і прыстоіць дамінуючаму тут хрысціянству — тройца. Пасярэдзіне невялічкая старая драўляная яшчэ царкоўка ўніяцкага вываду, а абапал яе высяцца ейныя нашчадкі, а па сутнасці продкі — мураваныя ўжо царква з касцёлам.

Чаму продкі, хаця малодшыя? Бо ж уніяцтва з’яўляецца дзіцяткам згулянага ў 1596 годзе берасцейскага царкоўна-касцельнага вяселля, дзе палоханая басурманамі адна з царкоўных дачок пайшла ў абдымкі магутнага канфесійнага суседа. А памагутнеўшы за чарговыя дзесяцігоддзі заступнік ейнай традыцыі запатрабаваў у 1839 годзе вяртання назад усяго ў агульнасці тутэйшага пасагу. А нашчадкі? Бо яны пайшлі ад яе пазней...

Завялікіх ведаў у мяне пра распаложаны на нашай заходняй „камчатцы” Гродзіск у мяне не было. Таму я першыя свае крокі дзеля здабывання ведаў пра гэтую мясцовасць накіраваў у бок праваслаўнай плябаніі. Праўда, мой нюх спрацаваў паводле свецкага ўяўлення... Менавіта царква ў Гродзіску выглядае вельмі запушчанай, з яе абсыпалася амаль уся фарба, што ў нашу эпоху, калі шматлікія цэрквы аснашчаюцца залацістымі купаламі, навяло на мяне здагадку пра кволасць і беднасць гэтага прыхода. Зараз за царквой прысеў старэнькі але прасторны драўляны будынак, запушчаны бадай яшчэ больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF