Ніва № 36 (2834), 5 жніўня 2010 г.

Паэтычныя сустрэчы ў трохкутніку

Міра ЛУКША

— Трэба весці нармальную, вельмі пазітывістычную працу. Рабіць тое, што Богам ці прыродаю нам дадзена, тады тыя творы, кнігі, зборнікі будуць дзейнічаць. А калі да нас будуць прыхіляцца і яшчэ і яшчэ нашыя сябры і пісьменнікі, наша праца для роднага слова будзе мець плён, — сказаў старшыня Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” на сустрэчы ў Гудзевічах сёлетняга лета. Была яна часткай святкаванняў і працягам „Паэтычнага трохкутніка”, сарганізаванага мастакамі слова пры дапамозе Культурнага цэнтра Беларусі (КЦБ) ды ў рамках шматкультурага фестывалю ў Гродне. Дзякуючы падтрымцы КЦБ адбыліся ў Беластоку дзве сустрэчы ў сакавіку і ў маі 2010 г. членаў БЛА „Белавежа” з пісьменнікамі з Гродна і Брэста. 6.06.2010 г. у зале гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага беластоцкія аўтары прынялі ўдзел сярод пісьменікаў з усяе Беларусі, Украіны, Расіі ў свяце паэзіі. Прафесар Чыквін упэўнены: — Для нас сталася вельмі істотным, што адкрыліся новыя магчымасці, новыя шляхі. І гэтага не бачыўшы было б крыўдна. Я дзякую менавіта спадару Эдуарду Швайко, прадстаўніку Культурнага цэнтра Беларусі. Гурт беларускіх пісьменнікаў Беласточчыны з’яўляецца нейкім такім абласным аддзяленнем саюза па за межамі Беларусі. Ну, што ж, у сэнсе фінансавым, сэнсе магчымасцей, у плане культуры мы не раўня да Рэспублікі Беларусь. Беласток, усё ж такі, хоць гэта, скажам умоўна, і беларускі горад, на беларускай тэрыторыі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF