Ніва № 36 (2834), 5 жніўня 2010 г.

Натхненне і радасць

Віктар БУРА

„Немагчыма правесці граніцу цераз сэрцы двух братніх народаў”

8 і 9 жніўня 2010 г. нас, пенсіянераў з Гайнаўкі, запрасілі нашы сябры з Пружан — ветэраны вайны і працы. У групе з 33 чалавек давялося ўдзельнічаць і мне. З вялікай радасцю хачу падзяліцца пабачаным і пачутым з чытачамі „Нівы” і яе сімпатыкамі. А ёсць пра што расказваць!

Нядзеля, 8 жніўня. Трохі пахмурнае неба, але выглядае на тое, што днём будзе спёка. Нашы жанчыны прыгожа апранутыя, мужчыны не саступаюць бадзёрасцю. Неўзабаве пад’ехаў шыкоўны аўтобус МПК з Гайнаўкі. І гайда ў Белавежу на пагранічны пункт! Цераз мытню з польскага і беларускага бакоў мы прайшлі хутка, без клопату. Пагранічнікі і мытнікі пажадалі нам прыемнага гасцявання ў сяброў. Пераходзім мяжу пешшу. А тут нас сустракае дэлегацыя з Пружан з кветкамі, на чале з дырэктарам Пружанскага палаца культуры Васілём Курачынскім. Моцныя поціскі рукі, пацалункі, хлеб ды соль. Займаем разам месца ў супераўтобусе з кандыцыянерам і ўсімі выгадамі ХХІ стагоддзя.

Наша дэлегацыя з Польшчы прымае ўдзел у вялікім мітынгу ў дрымучай Белавежскай пушчы ля магілы беларускіх і польскіх змагароў. „Превыше солнца сияют погибших здесь имена”. Многа народу, моладзі. Гудзяць фанфары. Заняў сваё месца духавы аркестр Пружанскага палаца культуры.

Вядучыя маладыя Алена Анісеня і Віктар Тарасюк выступаюць са словамі: „Дарагія сябры! Паважаныя польскія госці. Стала добрай традыцыяй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF