Ніва № 36 (2834), 5 жніўня 2010 г.

Мілаш можа быць і наш

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

З Андрэем Хадановічам сустрэліся мы ў Сейнах, дзе прымаў ён удзел у дэбаце пад лозунгам „Чый ёсць Мілаш?”, сарганізаванай Асяродкам „Пагранічча” і пасля падчас вечара ўспамінаў прысвечанага лаўрэату літаратурнай Нобелеўскай прэміі ў Краснагрудзе (месцы, у якім у маладосці Чэслаў Мілаш праводзіў канікулы ў сваіх цётак).

Андрэй Хадановіч (нар. у 1973 г. у Мінску) з’яўляецца адным з найвыдатных беларускіх паэтаў, перакладчыкаў і эсэістаў. Член беларускага ПЭН-Клуба і выкладчык літаратуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У пасляслоўі да збору яго вершаў Święta nowego rocku („Калядны рэп”), перакладзенага на польскую мову культавым і кантраверсійным пісьменнікам з Гданьска Паўлам Гюле (таксама прымаў ён удзел у сейненскім і краснагрудскім спатканнях) той напісаў аб сваім беларускім калегу: „Выклікаў ён ува мне знакамітае ўражанне: схільны да прымяняння моўных каламбураў і жартаў, сур’ёзны ў прынцыповасці мастацтву, незвычайна начытаны ва ўсёй еўрапейскай традыцыі, таксама вельмі адкрыты на дыялог, інтэлігентны і сімпатычны. Хтосьці такі, з кім хацелася б аб’ехаць свет у восемдзесят дзён”.

Гэтае інтэрв’ю было дадзенае „Ніве” (згодна з жаданнем Андрэя Хадановіча; глядзі на здымку) зараз пасля яго плавання ў возеры Голмы, у якім у юначы час плаваў таксама Чэслаў Мілаш, перакладчыкам якога творчасці на беларускую мову ён з’яўляецца.

Ніва”: — „Мілаш — наш?” Што ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF