Ніва № 36 (2834), 5 жніўня 2010 г.

Cлова і будучыня паэзіі

Юрка БУЙНЮК

Калі я параўноўваю апошнюю дэкаду свайго жыцця, час калі прыйшлося мне задэбютаваць і выдаць два першыя зборнічкі паэзіі, дык гляджу з расчараваннем на сваю паэтычную будучыню. З ноткай іроніі ўспамінаю словы пані Валянціны Швед, што прадбачвае мне будучыню ў беларускай паэзіі. Параўноўваючы сучасную моладзь з моладдзю маіх 90-х гадоў, то гэта зусім іншыя людзі, якія прадстаўляюць іншыя прыярытэты чымсьці мае равеснікі 10-15 гадоў таму. Гэта тое ж самае, як мне казала даўняя сяброўка са студэнцкіх гадоў — сёння на калідоры студэнцкага інтэрната не пачуеш гуку гітары, а шум камп’ютара. Добра памятаю, як у 1996-2000 гадах вучыўся ў бельскім белліцэі і ў тым часе каля трыццаці асоб пісала беларускія вершы або апавяданні. Тое ж самае было ў гайнаўскім белліцэі. Зараз сучасная моладзь амаль не займаецца паэзіяй, а калі чытае, дык чытае школьную літаратуру. Калі прыязджаю на аўтарскія сустрэчы, раздаю зборнічкі і нават дарэмна ніхто не хоча браць. Раптам возьме максімум некалькі асоб, дык хоць я ведаю, што яны напэўна іх прачытаюць.

А ў дзевяностыя гады стаялі чэргі каб купіць зборнічак Баены ці Шведа. А зараз нікому непатрэбны нямы крык паэтаў! А ў чым віна гэтай з’явы, разгледзім. Менавіта цяперашняе пакаленне гэта не пакаленне паэтаў ці пісьменнікаў, а пакаленне інфарматыкаў, камп’ютарных графікаў, праграмістаў, дызайнераў сайтаў, гукарэжысёраў, а ў добрым выпадку — фатографаў. Мастацтва штодзённага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF