Ніва № 36 (2834), 5 жніўня 2010 г.

Дарагая цана

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

За час уладарання ў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі краіна заплаціла дарагую цану. Расійскія халяўныя газ і нафта і ў выніку адносны дабрабыт, аплачаны вельмі дарагім коштам знішчэння нашай беларускай мовы і культуры. У Гродне 1 верасня ў беларускія першыя класы не пойдзе аніводзін вучань. Як магла здарыцца такая моўная катастрофа, калі яшчэ ў 1995 годзе практычна палова школ горада над Нёманам была беларускамоўнымі? Як магло так стацца за нейкіх 15 гадоў, зусім кароткі перыяд у гісторыі? Такой трагічнай сітуацыі з роднай мовай тут не было ні „за польскім часам”, ні падчас фашыстоўскай акупацыі ў другую сусветную вайну, ні пры саветах. Праўда, падчас знаходжання пры ўладзе Хрушчова ў Савецкім Саюзе беларусы заспяшаліся да камунізму і „слияния языков”, але нават пры Брэжневе ўлады зразумелі абсурднасць дзяржаўнай моўнай палітыкі. Пяць жа гадоў на золку суверэнітэту ў дзевяностыя гады прынеслі досыць моцную хвалю нацыянальнага адраджэння. Але карэнная змена дзяржаўнай палітыкі пасля першых прэзідэнцкіх выбараў прывяла амаль да поўнага знішчэння беларускамоўнай адукацыі. Тое, што прапануецца зараз у навучальных установах Беларусі — гэта адукацыйны эрзац, псеўдавыхаваўчы працэс, поўная дэзарыентацыя юных і маладых грамадзян краіны. І не растлумачыш такую моўную катастрофу толькі адной паталагічнай нянавісцю Аляксандра Лукашэнкі да беларускай мовы і культуры. Канешне, усё ідзе ад першай асобы дзяржавы, але ж трэба было яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF