Ніва № 35 (2833), 29 жніўня 2010 г.

Рэпартаж пра крыж, беларускія песні і добрага пана войта!

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 33 н-ры)

Пасля імшы ў касцёле заставалася яшчэ дваццаць хвілін, і каб збіць час, я падчапілася да стройных пагранічнікаў, якіх начальства выправіла ў ролі прадстаўнікоў на гміннае мерапрыемства. Якраз з за пабудовы пагранзаставы, у Шудзялаве пабольшала праваслаўных душ. Мае субяседнікі на пытанне, колькі ў іх артадоксаў, адказалі па-жаўнерску: Jest kilku. Падобны адказ пачуўся і пра міжканфесійнае сужыццё: Normalnie jest!

— А што значыць назоў вашай футбольнай каманды „Судова”? — мне чамусьці здавалася, што кожны малады мужчына будзе цікавіцца спортам.

— Пра гэта спытайцеся ў нашага войта, — параілі мне ахоўнікі мяжы.

— Ён, напэўна, будзе ведаць.

Шудзялаўская „Судова” ўразіла мяне сваім лагатыпам, які сам па сабе падобны да долара з наміналам „СУК”. Як мы ўжо гаварылі, пад такім псеўданімам друкаваўся ніўскі карэспандэнт Эдвард Шчасновіч. З падобнага кораня бярэ свой назоў навакольная вёска Сукавічы. Паводле Сакрата Яновіча, гэтае слоўца дасталася нам у спадчыне ад яцвягаў і абазначае яно „скрыжаванне дарог”. Калі чалавек прыстане на скрыжаванні вуліц Банкавай і Цэнтральнай, ля экуменічных крыжоў, якраз і ўбачыць указальнік на Сукавічы. У падобных месцах лягчэй закрануць прамоўчаныя пытанні, наклікаць адкрытасць .

— Вы таксама ўмееце размаўляць па-просту? — спытала я пагранічнікаў у белых, летніх формах. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF