Ніва № 35 (2833), 29 жніўня 2010 г.

Легендарны доктар Усевалад Шыран

Сяргей ЧЫГРЫН

Польскі штогоднік „Rocznik Parafii Świętego Krzyża” за 1991-1993 гг. апублікаваў вынікі пяцігадовых пошукаў ахвяр Беразвечча (беларускай Катыні) на Віцебшчыне. Штогоднік пісаў, што 13 красавіка 1991 г. адбылася ўрачыстая імша ў Беразвеччы па бязвінна закатаваных суайчынніках. Такое ж ушанаванне ахвяр НКУС адбылося і ў вёсцы Мікалаёва каля Улы Бешанковіцкага раёна. У той 1939 г., калі Заходняя Беларусь адышла да Усходняй, было арганізавана каля 200 турмаў, якія сталі месцам дзікіх злачынстваў над людзьмі. Там закатавалі насмерць каля тысячы чалавек. Сярод іх быў і наш зямляк з Беласточчыны доктар Усевалад Шыран.

Усевалад Шыран нарадзіўся 11 сакавіка 1906 года ў вёсцы Лась Мазавецкага ваяводства (па іншай інфармацыі ён нарадзіўся ў вёсцы Лапы на Беласточчыне). Спачатку вучыўся ў Ломжынскай гімназіі, а потым працягваў вучобу ў Навагрудскай гімназіі імя Адама Міцкевіча, якую скончыў 9 чэрвеня 1925 г.

Пасля заканчэння Навагрудскай гімназіі Усевалад Шыран паступіў у Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя на медыцынскі факультэт. Ужо на трэцім курсе ён пачаў працаваць на кафедры ў якасці малодшага асістэнта апісальнай анатоміі, самастойна праводзіў навуковыя даследаванні. Адначасова Усевалад пачаў цікавіцца і палітыкай. Яго хвалявалі пытанні нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці, адраджэнне нацыянальнай беларускай самасвядомасці.

13 сакавіка 1932 г. юнак з Беласточчыны выдае на беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF