Ніва № 35 (2833), 29 жніўня 2010 г.

Запусты і выстаўка ў Скарышэве

Аляксей МАРОЗ

Людзі з Беласточчыны, а нават турысты з іншых рэгіёнаў ведаюць пра Беларускую рэгіянальную ізбу Міхала Фільяновіча ў Скарышэве, якая ў 2004 годзе была арганізавана ў разбудаваным гаспадарчым будынку, а пасля таксама ў клуні. Сабраны там пад дзве тысячы экспанатаў. Сам Міхал Фільяновіч заяўляе, што не сароміцца сваёй беларускай нацыянальнасці і праваслаўнага веравызнання ды з гонарам расказвае прыезджым пра гісторыю і традыцыі роднага Скарышэва, даўняга прадмесця горада Нарвы, пра якое знайшоў весткі ажно з ХVІІ стагоддзя. 13 жніўня ў Скарышэўскім музеі, бо і так людзі называюць ізбу спадара Міхала, былі наладжаны запусты перад Успенскім постам і выстаўка рукадзелля „Вышыўка і карунка”.

Скарышэва — невялікая вёсачка, дзе адзіным дзейсным гаспадаром з’яўляецца Міхал Фільяновіч, які апрацоўвае два гектары зямлі і займаецца агратурызмам. Калі перад яго панадворкам спыняліся машыны з гасцямі, на вуліцу выходзіў сам гаспадар, асабіста вітаў прыбылых і запрашаў адпачыць на прыродзе. Дзве хаты прыспасобіў ён да агратурыстычнай дзейнасці, а на панадворку выкапаў сажалку і, разам з жонкай Аннай, пасадзіў многа дрэўцаў, кусцікаў і кветак. Удзельнікі мерапрыемства маглі пашпацыраваць па дарожках паміж расліннасцю і хаткамі, а пасля ўсе перайшлі ў клуню, што разам з хлявом знаходзяцца на другім баку вуліцы, і там адбылося адкрыццё экспазіцыі, у час якога прысутны быў між іншым святар Кленіцкага прыхода а. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF