Ніва № 35 (2833), 29 жніўня 2010 г.

Сустрэча ў Таварыстве беларускай культуры

Юрась ЮРКЕВІЧ

У апошнюю суботу ліпеня адбылася традыцыйная сустрэча сяброў Таварыства беларускай культуры ў Вільні. Гэтым разам выступоўцы прысвяцілі свае прамовы знакамітым асобам, што нарадзіліся ці памёрлі ў гэтым месяцы, а таксама важнай гістарычнай падзеі — 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. На сустрэчы прысутнічалі госці з Мінска — сябры Брацтва ў гонар Святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх пры Свята-Пётра-Паўлаўскім саборы г. Мінска.

Імпрэзу традыцыйна распачаў старшыня ТБК Хведар Нюнька з аповеду пра беларускага паэта, празаіка, публіцыста і мемуарыста Янку Багдановіча (1906-1990). Літаратар Віленшчыны нарадзіўся ў в. Гібінята Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бацькі Янкі загінулі напрыканцы Першай сусветнай вайны і малады Багдановіч выхоўваўся ў дзіцячых прытулках, што былі арганізаваны беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 годзе скончыў Віленскую беларускую гімназію, друкаваўся з 1930 г. Янка Багдановіч з’яўляўся адным з выдаўцоў часопіса „Шлях моладзі” ў 1929-1938 гг. Падчас Другой сусветнай вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі. У 1952 годзе Янка паступае ў Нова-Віленскі педагагічны інстытут, аднак ужо праз пару месяцаў яго арыштоўваюць і высылаюць у Варкуту. Скончыць інстытут Багдановічу давялося значна пазней пасля рэабілітацыі ў 1956 г. Усе наступныя гады беларускі літаратар працаваў у школе, адкуль і пайшоў на пенсію. 13 ліпеня 1990 года Янкі Багдановіча не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF