Ніва № 35 (2833), 29 жніўня 2010 г.

Няма згоды паміж самаўрадаўцамі і эколагамі

Аляксей МАРОЗ

У мінулым годзе прадстаўнікі Міністэрства асяроддзя доўга кансультавалі прапановы пашырэння Белавежскага нацыянальнага парку першапачаткова на 20 тыс. га, а пасля на 10 тыс. га на тэрыторыі Белавежскай, Нараўчанскай і Гайнаўскай гмін, а ўзамен прапанавалі 100 млн. зл., у галоўным на праэкалагічныя інвестыцыі ва ўсіх гмінах Гайнаўскага павета, з асаблівым улікам на тры згаданыя гміны. Пасля адстаўкі міністра Мацея Навіцкага размовы страцілі тэмп. Новы міністр Анджэй Крашэўскі абяцаў, што праца па пашырэнню БНП будзе працягвацца. У чэрвені г.г. якраз у Белавежы адбылося выязное пасяджэнне сенацкай камісіі па справах аховы асяроддзя, якая мае вельмі абмежаваныя кампетэнцыі, каб вырашаць пытанні пашырэння БНП. У час сустрэчы прагучала многа крытычных заўваг да міністэрскіх прапаноў, а канкрэтна ўмоў, на якіх мела б адбыцца далучэнне новых тэрыторый да БНП, што моцна ўсхвалявала прадстаўнікоў экалагічных арганізацый, якія сталі заклікаць міністэрства пакінуць ідэю пашырэння парку, а прадугледжаныя 100 млн. зл. кампенсацыі перадаць пацярпеўшым ад паводкі. Гэта выклікала незадавальненне ў мясцовых самаўрадах і такая варожасць магла б працягвацца, калі б не новая прапанова, а хутчэй за ўсё старая ідэя, крыху змененая, якую 2 ліпеня прадставіў у Белавежы міністр асяроддзя Анджэй Крашэўскі на сустрэчы з мясцовымі самаўрадаўцамі.

— Міністр Крашэўскі прапануе нам, каб парк быў пашыраны ў першым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF