Ніва № 35 (2833), 29 жніўня 2010 г.

Чэслаў Мілаш — паэт з чысцілішча

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Сённяшні дзень пачынаў я ад купання ў возеры. З другога боку ўставала сонца. Я плаваў у гэтай сонечнай смузе і спытаўся сам у сябе чыя яна, — так у сейненскай Белай сінагозе, на абшары былога Вялікага Княства Літоўскага, крыху жартаўліва пачаў свае роздумы адзін з самых выдатных паэтаў Беларусі Андрэй Хадановіч у час сустрэчы, якая праходзіла пад лозунгам „Чыім ёсць Мілаш”. Адбылася яна дакладна ў шостыя ўгодкі смерці лаўрэата Нобелеўскай прэміі і на год да сотай гадавіны з дня ягонага нараджэння. Сустрэча згуртавала многа выдатных постацей літаратурна-інтэлектуальнага жыцця Польшчы, Літвы і Беларусі.

Да гэтай дэбаты, пры ўдзеле міністра культуры Літвы (першы яго замежны візіт), дайшло па ініцыятыве сейненскага Асяродка „Пагранічча — мастацтваў, культур і народаў”, кіраванага Кшыштафам Чыжэўскім. Другая частка сустрэчы — памінальная, пасля польска-літоўскага набажэнства ў Жэгарах, перанеслася на ганак будаванага Міжнароднага цэнтра дыялогу, побач дворыка ў падсейненскай Краснагрудзе, у якім Чэслаў Мілаш у маладосці праводзіў быў канікулы ў сваіх цётак. Адкрыццё Цэнтра мае адбыцца ў рамках святкавання Года Чэслава Мілаша і напярэдадні прыняцця Польшчай старшынства ў Еўрасаюзе. Сустрэчы спадарожнічала выстаўка здымкаў з краснагрудскага дворыка. Адкрывала яе цытата з верша лаўрэата нобелеўскай прэміі „Вяртанне” аб яго вяртанні на старасць у старонкі ВКЛ. Напісаў у ім аб сабе ў апошнім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF