Ніва № 35 (2833), 29 жніўня 2010 г.

Сто тысяч

Віктар САЗОНАЎ

Вось цяпер сапраўды на Беларусі запахла прэзідэнцкімі выбарамі. І справа не ў тым, што ўжо падыходзіць тэрмін пераабрання кіраўніка краіны (нібыта гэтыя тэрміны ўжо не мянялі так, як захочацца існай уладзе). І не ў тым, што безліч апазіцыйных кандыдатаў ужо даўно заявілі, што гатовыя да выбарчага марафона, і іх каманды таксама гатовыя (як дакладваў герой адной кінакамедыі пра гатоўнасць да бітвы: „... коні п’яныя, хлопцы запрэжаныя...”. І справа нават не ў тым, што па прагнозах некаторых эканамістаў хутка чакаецца рэзкі абвал беларускай эканомікі, таму ўладзе, нібыта, лепш правесці выбары раней, пакуль ёсць чым выплачваць пенсіі (беспаваротныя абвалы беларускай эканомікі тыя эканамісты прадказваюць кожны год ужо гадоў пятнаццаць запар). І нават паведамленні пра адмену адпачынкаў работнікам міліцыі ні пра што не гавораць (бо яны, работнікі міліцыі, і на рабоце адпачываць умеюць, і пад час адпачынкаў чамусьці любяць прыходзіць на працу).

Галоўная лакмусавая паперка — гэта нязменны на сваёй пасадзе кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч. Ён нібыта выказаў непакой, што ў будучай прэзідэнцкай гонцы могуць застацца толькі двое, ён і дзеючы кіраўнік беларускай краіны. Астатнія, маўляў, могуць не набраць неабходнай колькасці подпісаў.

У непакой кіраўніка праўладнай партыі неяк не верыцца. І сапраўды, чаго яму непакоіцца? Ды кожны палітык ва ўсім свеце толькі парадавацца мог бы, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF