Ніва № 34 (2832), 22 жніўня 2010 г.

Рэпартаж пра крыж,беларускія песні і добрага пана войта!

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у н р 33)

Калі б сучасны жыхахар Шудзялава меў магчымасць вярнуцца на сто гадоў назад, адчуў бы сябе, мабыць, разгубленым. І сам у сябе спытаўся б: а ці трапіў я туды куды трэба? У цэнтры мясціны, на ўзгорку, дзе сёння Дом культуры, красавалася тады званіца і новая царква-мураванка пад апекай святога Юр’я. Праваслаўныя вернікі, якія на той час складалі большасць у гміне (мы маем на ўвазе сучасныя межы) былі ў захапленні. Хоць царква была пабудаваная на кошт мясцовых дваран і саміх прыхаджан, у наваколлі распаўсюджвалі сваю легенду, якая сама па сабе яшчэ больш узвышала месца, ранг і незвычайнасць будоўлі. Пры канцы ХІХ стагоддзя па крынска-шудзялаўскім тракце меў падарожнічаць слаўны і багаты чалавек праваслаўнага веравызнання. Таёмная асоба праўдападобна з’явілася з самога Пецярбурга. І калі ён пабачыў такую прыгожую мясціну як Шудзялава і маленькую ды драўляную царкоўку на ўзгорку ў цэнтры, адразу натхніўся на добрую і высакародную ідэю. Ён падумаў, каб запісаць у спадчыне маёмасць на пабудову царквы, якая прыгажосцю і відам дароўноўвала б красе мясціны. І так, паводле легенды, збылося. Той падарожнік быццам шукаў месца каб перад смерцю ўваткнуць кудысьці свой капітал. Бо неўзабаве пасля таго здарэння ў Шудзялава, кажуць, прыйшло паведамленне пра запавет і вялікія грошы...

У нарысах і крыніцах прачытваем больш празаічную версію здарэння; 24 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF