Ніва № 34 (2832), 22 жніўня 2010 г.

Беларусы ў сеймавай кнізе

Міра ЛУКША

— Ведаю пра тое, з сустрэч з калегамі-дэпутатамі і чыноўнікамі ў Польшчы, што веды ў іх пра меншасці вельмі сціплыя, — сказаў шматгадовы дэпутат Сейма ад левых дэмакратаў Яўген Чыквін, прадстаўляючы кнігу Białorusini. — Я выступіў з інцыятывай выдаць Сеймам кнігі пра меншасці. Кніга „Białorusini” асаблівая. Першы раз у гісторыі польскага парламентарызму сеймавае выдавецтва, якое займаецца звычайна юрыдычнай праблематыкай, заканадаўствам і крыху гісторыяй, рашылася выдаць, першую, кнігу прысвечаную беларускай нацыянальнай меншасці. Гэта першая кніга з цыкла прэзентуючага польскія нацыянальныя і этнічныя меншасці. Ідэя выдання такой кнігі прарасла сярод асоб, якія, як і я, прысвячаюцца праблематыцы меншасцей, якія ведаюць і бачаць, як цяребяць меншасці асіміляцыйныя працэсы. Веды пра меншасці не толькі сярод „шэрых” грамадзян, але нават і палітычных эліт краіны, аб чым я меў магчымасць пераканацца, далікатна кажучы, скромныя. Кніжка мае інтэрдысцыплінарны характар, накіравана яна ў першую чаргу да студэнтаў, дзяржаўных чыноўнікаў, таксама дэпутатаў. Аўтарамі з’яўляюцца вядомыя і аўтарытэтныя даследчыкі. Выдана яна невялікім тыражом у тысячу асобнікаў. Даступная будзе ў бібліятэках і ўстановах.

Кожны з тамоў цыкла будзе дэталёва характарызаваць адну нацыянальную або этнічную меншасць у Польшчы. У законе ад 6 студзеня 2005 г. аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове пералічваецца 9 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF