Ніва № 34 (2832), 22 жніўня 2010 г.

Ператоча-2010

Аляксей МАРОЗ

Летам у Белавежы збіраецца столькі турыстаў, што калі б усе палюбілі адно месца ў Белавежскай пушчы, дык затапталі б яго датла. Пра Белавежу і яе адметнасці ведае выдатная большасць жыхароў Польшчы, а больш дакладна энтузіясты прыроды. Аднак любіцелі назірання за прыродай, так як энтузіясты збірання марак або гульні ў шахматы, найчасцей цікавяцца таксама культурнымі прапановамі. Арганізатары культурнага жыцця на Гайнаўшчыне, ці нават у яе суседніх рэгіёнах, калі хочуць выйсці са сваімі прапановамі па за мясцовае насельніцтва, ахвотна ладзяць мерапрыемствы ў турыстычнай Белавежы або ў яе наваколлі, бо гэты рэгіён штогод наведвае больш за 100 тысяч турыстаў. Самым маштабным мерапрыемствам у Белавежы несумненна з’яўляецца беларускае „Купалле”. Ва Усеагульным універсітэце ў Тэрэмісках стаў пастаянна ладзіць свае канцэрты Музей малой айчыны са Студзіводаў. Неўзабаве фэст у Пагарэльцах будзе арганізаваць Музей і асяродак беларускай культуры з Гайнаўкі. Побач асяродка „Ягелонскае” ў Белавежскай пушчы ладзяцца канцэрты ў рамках Міжнароднага фестывалю „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”. У Белавежы арганізуюцца таксама іншыя цікавыя мерапрыемствы. З найбольшай колькасцю прапаноў да жыхароў Белавежы і турыстаў выходзіць Фонд „Царкоўная музыка” з Гайнаўкі, з якіх хіба самымі блізкімі для нашага беларускага асяроддзя з’яўлюцца Белавежскія мастацкія інтэграцыйныя сустрэчы „Ператоча”, на якіх пастаянна выступаюць беларускія калектывы, як з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF