Ніва № 34 (2832), 22 жніўня 2010 г.

Над Бугам дыялогі чалавека з культурай

— Можа гэта не надаецца ў газету, — гаворыць сцішаным голасам войт Мельніцкай гміны Яўген Віхоўскі, — але ў Мельніку бывае, што ў адной хаце жывуць людзі трох веравызнанняў.

Як тады шукаць лепшага месца для міжчалавечых дыялогаў. Войту было дваццаць восем гадоў, калі пачаў несці сваю службу лакальнай грамадскасці і, як падкрэслівае, адным з яго першых рашэнняў на пасадзе войта была спроба арганізацыі міжкультурных прэзентацый.

— Калі пачалася сапраўдная дэмакратыя ў Польшчы, мы хацелі ў Мельніку пахваліцца сваёй шматкультурнасцю ды паказаць адкрытасць на іншых, — дадае.

Часта гаворыцца, што Мельнік — гэта такі канец свету. Хаця за рэчкай яшчэ не мяжа, то ўсё ж такі адчуваецца, што Буг вызначае нейкую акрэсленую тэрыторыю. Адчуванне тое тлумачыць Ян Сычэўскі, старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства, арганізацыйны партнёр мерапрыемства, якое з пачатку 1990-х гадоў называецца „Музычнымі дыялогамі над Бугам”:

— Мельнік і Буг вызначаюць культурную мяжу тэрыторыі, на якой пражываюць нацыянальныя меншасці Падляшша. Асабліва важна для нас, што гэта Сямятыцкі павет, дзе ў ліку іншых меншасцей працэнтна найбольш беларусаў. Калісь тут развівалася беларускае школьніцтва. Ёсць традыцыі, якія варта падтрымліваць.

Ад трох гадоў галоўным рашаючым пра кшталт „Дыялогаў” з’яўляецца малады і энергічны дырэктар Асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Мельніку Міхал Бараноўскі. Пераехаў ён у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF