Ніва № 34 (2832), 22 жніўня 2010 г.

Архіў Жыровіцкага манастыра быў вывезены ў Новасібірск

Сяргей ЧЫГРЫН

Доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс неяк сказаў, што Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у свеце, краінай-выключэннем, дзе нацыянальных культурных скарбаў, матэрыяльных і духоўных, на радзіме меней, чым за яе межамі. І з ім можна пагадзіцца, бо прычынай гэтаму найперш былі розныя войны, якія праходзілі праз Беларусь. Падчас гэтых войнаў рабавалася наша Беларусь, наша зямля. Тысячы каштоўных дакументаў, абразоў, крыжоў, посуду, вырабаў з золата і срэбра, кніг зніклі з Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра за 540 гадоў яго існавання. Аб гэтым нядаўна пагутарыў наш карэспандэнт з галоўным архівістам і летапісцам Жыровіцкага праваслаўнага манастыра іераманахам Агапіем (Голубам).

Айцец Агапій, калі найбольш было ўкрадзена і вывезена каштоўнасцей з Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра?

— Найбольш каштоўнасцей было вывезена падчас Першай сусветнай вайны ў Расію. Адны з іх трапілі ў архівы і бібліятэкі Новасібірска, іншыя — у горад Новакузнецк. Але дасканала ўсім гэтым пакуль ніхто не займаўся. Праўда, семінарысты і студэнты Мінскіх духоўнай семінарыі і акадэміі ў Жыровічах у апошнія гады ўжо пачалі даследаваць гэтую тэму і нават сёння пішуць навуковыя працы.

Згадайце, калі ласка, што даследуюць студэнты па гэтай тэме?

— Напрыклад, Аляксандр Папоў даследаваў і напісаў дысертацыю на тэму „Нарысы гісторыі бібліятэкі Жыровіцкага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF