Ніва № 34 (2832), 22 жніўня 2010 г.

Свята ў Койлах

Аляксей МАРОЗ

Койлы — велікаватая вёска з якаснымі землямі і сельскагаспадарчымі традыцыямі ў галіне вырошчвання збожжа і жывёлагадоўлі. Так, як і ва ўсёй Чыжоўскай гміне, захавалася тут моцная беларуская нацыянальная свядомасць, што пацвердзілі жыхары Койлаў у час апошняга перапісу насельніцтва. Культурнае жыццё сяла ў мінулым гуртавалася вакол школы, дзейнасць якой была спынена яшчэ ў сямідзесятых гадах. З гэтай пары месцам сустрэч і вясковых сходаў стаў клуб. Паколькі ў вёсцы даўнавата былі арганізаваны мерапрыемствы з удзелам беларускіх калектываў, жыхары Койлаў з радасцю ўспрынялі інфармацыю, што 8 жніўня ладзіцца ў іх беларускі фэст.

На танцавальнай пляцоўцы за клубам сабраліся вяскоўцы і іх дзеці, што зараз жывуць у Гайнаўцы ці Беластоку ды жыхары суседніх сёл. Сядзячых месцаў хапіла толькі найстарэйшым і наймалодшым, астатнія стоячы слухалі меладычныя беларускія песні, гумарыстычныя дыялогі. Публіка мела нагоду паслухаць неапрацаваныя фальклорныя творы ў выкананні „Жэмэрвы” і „Збучанак”. З гумарыстычнымі сцэнкамі выступілі гайнаўскія белліцэісты з музейнага тэатральнага калектыву „Сявенька”, якія прыехалі са сваім апекуном Янам Карчэўскім. Удала выступілі тры калектывы з Чыжоўскай гміны — „Чыжавяне”, „Збучанкі” і „Незабудкі” з Курашава. З цікавай інтэрпрэтацыяй нашых песень выступіў калектыў „Луна” з Парцава.

— Ужо ў мінулым годзе была прапанова арганізаваць у Койлах беларускі фэст, але мы хацелі спачатку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF