Ніва № 34 (2832), 22 жніўня 2010 г.

Падляшскі „Вэртэп”

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ужо другі раз праз падляшскія мясцовасці, у якіх пражываюць у пераважнай большасці беларусы, пракаціліся тэатральныя спектаклі ў рамках Міжнароднага тэатральнага фестывалю „Вэртэп”.

У сёлетнім выпуску гэтай пяцідзённай імпрэзы ў першай дэкадзе жніўня адрэкамендавалася дванаццаць тэатральных груп з Польшчы, Беларусі, Украіны і Даніі. Без сумнення, адной з зорак быў брэсцкі „Свабодны тэатр” і яго вулічны парад „Званіць, ляцець”, у час якога акцёры выступалі на хадулях.

Фестываль у чарговы раз сарганізавала Культурнае згуртаванне „Pocztówka”. Пастаянна дзейнічае яно з 2004 г. у даваенным дряўляным доме ў вёсцы Палічна непадалёк Кляшчэляў. Стварае яго група — як сябе называюць — незалежных творцаў, звязаных галоўным чынам з тэатрам, але таксама з фатаграфіяй і музыкай. „Вэртэп” з’яўляецца яго найважнейшым мерапрыемствам апрача адукацыйнага праекта „Інтэрнэтная тэатральная адукацыя — камунікацыя па над падзеламі”, накіраванага да падляшскай моладзі.

Першы выпуск „Вэртэпу” адбываўся ў Кляшчэлях, Белавежы і Гайнаўцы. У гэты раз фестывальныя спектаклі дайшлі таксама да Нараўкі і Чаромхі. Плакаты з прапановамі спектакляў віселі амаль у кожнай вёсцы паўднёва-ўсходняй часткі Беласточчыны. „Ніва” правяла адну суботу ў Белавежы, дзе ўдалося фестывалю пагасцяваць галоўным чынам дзякуючы дырэкцыі Белавежскага нацыянальнага парку. Якраз на пляцоўцы каля яго сядзібы ставілася большасць спектакляў, значыць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF