Ніва № 34 (2832), 22 жніўня 2010 г.

Майстэрня фільма і старой фатаграфіі Міхалова-Нязбодка

Міра ЛУКША

Пра праект расказвае Тамаш Віснеўскі:

Працягваюцца працы над заснаваннем найбольшай у Польшчы галерэі старых фотаздымкаў і паштовак у Міхалове. У драўляны дом, падараваны горадам Міхалова і цяпер рамантаваны, трапіць каля 35-40 тысяч даваенных фатаграфій, картаў ды іншых дакументаў. Як да гэтага дайшло, можаце прачытаць на You Tube. Хопіць у акенцы пошукавай сістэмы упісаць odrzucona oferta. Галерэя часова будзе называцца Майстэрняй фільма і старой фатаграфіі Міхалова-Нязбодка. Першымі нашымі дзеяннямі будзе выстаўка аб шматкультурнасці горада і Міхалоўскай гміны ды мультымедыйны паказ, прысвечаны Крэсам. Паралельна хочам пусціць у рух іншыя мерапрыемствы, да якіх запрашаем людзей і згуртаванні моцна зацікаўленыя тэмай культурнай спадчыны.

Прапануем прыкладныя праекты:

Цяслярска-мадэльерскія майстар-класы. Праект будзе рэалізавацца ў стратэгічным супрацоўніцтве з Падляшскім музеем у Беластоку. У час майстар-класаў, у аснове на зборы МФСФ, узнікнуць мадэлі неіснуючых старых цэркваў, сінагог ды касцёлаў (таксама дома Людвіка Заменгофа), асабліва з абшару Падляшскага ваяводства (з трыснягу, драўніны, паперы і фанеры). Фіналам праекта будзе выстава, спадарожнічаць якой будзе навуковая канферэнцыя. Майстар-класы будуць мець характар штогадовай „Летняй школы рэканструкцыі драўлянага краявіду”.

Праект Польшча-Нямеччына. Нямецкая спадчына (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF